Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы, Арабская ліга і Эўрапейскі Зьвяз задаволеныя рашэньнем Кнэсэту


ПРАГА. Палестынцы, Арабская ліга, а таксама Эўрапейскі Зьвяз выказалі задавальненьне з нагоды ухвалы ізраільскага парлямэнту ў справе эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газа. Раней прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон выказаўся катэгарычна супраць прапановы чатырох міністраў правесьці нацыянальны рэфэрэндум ў пытаньні выхаду з паласы Газа. Адзін з гэтых міністраў - міністар фінансаў Бэньямін Нэтаньяху, заявіў: (Нэтаньяху) “Мы – група міністраў і адначасова дэпутатаў парлямэнту вырашылі, што калі цягам двух тыдняў прэм’ер-міністар не правядзе агульнанацыянальны рэфэрэндум аб выхадзе з паласы Газа , мы ня зможам далей выконваць нашых абавязкаў у ягоным урадзе”.
XS
SM
MD
LG