Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мануэль Барозу адклікаў з Эўрапарлямэнту сьпіс сябраў Эўрапейскай камісіі


СТРАСБУР. Будучы кіраўнік ураду Аб’яднанай Эўропы - Эўрапейскай камісіі - Мануэль Барозу заявіў, што часова адклікае з Эўрапарлямэнту запрапанаваны ім раней сьпіс сябраў камісіі. Зьвяртаючыся да дэпутатаў, спадар Барозу заявіў: (Барозу) “Мне патрэбны дадатковы час для кансультацыяў, у тым ліку і з вамі, каб у будучыні мы маглі разьлічваць на вашую цьвёрдую падтрымку. Няхай нам спатрэбіцца больш часу, але трэба, каб усё атрымалася як найлепей” У Эўрапейскім парлямэнце павінна адбыцца галасаваньне ў справе складу камісіі. Дэпутаты пагражалі адкінуць запрапанаваны Барозу склад з-за выказваньняў кандыдата на пасаду агульнаэўрапейскага міністра юстыцыі італьянца Рока Бутыльёнэ. Ён, сярод іншага, заявіў, што гомасэксуалізм гэта грэх. Мануэль Барозу, аднак, адмовіўся замяніць Бутыльёнэ , а парлямэнт можа разглядаць склад Эўракамісіі толькі цалкам, ня маючы права адхіліць асобную кандыдатуру.
XS
SM
MD
LG