Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончаны паўторны падлік галасоў з прэзыдэнцкіх выбараў у Абхазіі


СУХУМІ. У Абхазіі скончыўся паўторны падлік галасоў у прэзыдэнцкіх выбарах, што адбыліся 3 кастрычніка. Былы прэм’ер Абхазіі Рауль Хаджымба аспрэчвае ў Вярхоўным судзе рашэньне Цэнтрвыбаркаму аб прызнаньні пераможцам выбараў Сяргея Багапша і патрабуе правядзеньня паўторных выбараў. Паводле словаў прадстаўніка Хаджымбы, прыкладна траціна пратаколаў былі складзеныя з парушэньнямі і павінны быць прызнаныя несапраўднымі. Прадстаўнік Багабша, аднак, лічыць гэтыя парушэньні нязначнымі.
XS
SM
MD
LG