Прэсавы сакратар прэзыдэнта Натальля Пяткевіч патлумачыла, што асноўная мэта візыту – удзел ва ўрачыстасьцях, але яна нічога не паведаміла пра магчымыя сустрэчы ці перамовы прэзыдэнта Лукашэнкі. Учора ў Кіеў прыбыў расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, і невядома, ці сустрэнецца ён з кіраўніком Беларусі. Пасьля рэфэрэндуму й парлямэнцкіх выбараў у такой сустрэчы моцна зацікаўлены Аляксандар Лукашэнка. Акрамя прэзыдэнта Расеі, чакаецца візыт у Кіеў яшчэ прэзыдэнтаў Казахстана і Азэрбайджана.
Ва Ўкраіне ўспрымаюць візыт лідэраў гэтых краін СНД як своеасаблівае разьвітаньне з Леанідам Кучмам, які завяршае час знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта, а таксама як знак прызнаньня яго аўтарытэту ў садружнасьці. Аднак, як цьвердзіць давераная асоба кандыдата на прэзыдэнты Віктара Юшчанкі (апазыцыйны блёк “Наша Ўкраіна”), дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мікола Таменка, тут ёсьць яшчэ адна больш важкая прычына.
(Таменка: ) “Гэта спроба прадэманстраваць, што еднасьць постсавецкіх краін і славянскага сьвету моцная як ніколі. Гэтая моц славянскага сьвету супраць эўрапейскага ці заходняга ўплыву ўжо мае на мэце паказаць пэўную салідарнасьць са спадкаемцам прэзыдэнта Кучмы Віктарам Януковічам”.
Пакуль цяжка сказаць, як украінскія ўлады змогуць скарыстаць прысутнасьць кіраўніка Беларусі ў прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі, але гэта цалкам магчыма, цьвердзіць Мікола Таменка.
(Таменка: ) “Лукашэнку ў Вярхоўнай радзе заўсёды папулярызавала радыкальная частка камуністычнай партыі. Магчыма, тыя ці іншыя яго заявы дапамогуць кандыдату ад камуністаў Пятру Сіманенку, бо самі камуністы апэлююць менавіта да таго, што Лукашэнка праводзіць выразную савецкую палітыку, і такую палітыку трэба было праводзіць ва Ўкраіне. Я думаю, што некалькі працэнтаў прыхільнікаў лукашэнкаўскай палітыкі на Ўкраіне, тэарэтычна, могуць падтрымаць Пятра Сіманенку і Віктара Януковіча. Магчыма, Лукашэнка зробіць нейкія заявы адносна ходу выбарчай кампаніі”.
Паводле спадара Таменкі, агітацыя замежных прэзыдэнтаў за тых ці іншых кандыдатаў забароненая ўкраінскім заканадаўствам. З другога боку, ужо фактычна не застанецца часу для таго, каб абскардзіць падобныя дзеяньні замежных кіраўнікоў.
Пакуль невядома, ці будуць у Кіеве якія-небудзь акцыі пратэсту з нагоды прыезду Аляксандра Лукашэнкі.
(Таменка: ) “У дадзеным выпадку важнасьць самой даты мінімалізуе супраціў адносна такіх палітыкаў як Лукашэнка”.