Справаздача Долфэра на сайце ЦРУ падае наступную храналёгію падзеяў:
2000-2001 гады
Паводле афіцыйнай асобы з кампаніі Аль-Ліндзі, дзьве ірацкія дэлегацыі з Камісіі па вайсковай індустрыялізацыі наведалі Менск. Падчас візыту дэлегацыі сканцэнтраваліся на супрацоўніцтве ў галіне проціпаветранай абароны – у прыватнасьці, на куплі ўдасканаленай мадэлі расейскага радара П-18, які выкарыстоўвае лічбавую электроніку й складаныя супрацьблёкавыя функцыі. У выніку паездкі Беларусь, як мяркуецца, паставіла Іраку новую мадэль П-18 і запчасткі. Таксама падчас першага візыту быў падпісаны кантракт пра трэніроўку ірацкіх спэцыялістаў на сыстэме проціпаветранай абароны S-300.
Старэйшая афіцыйная асоба Камісіі па вайсковай прамысловасьці паведаміла пра тое, што наўпроставыя палёты паміж Багдадам і Менскам былі ўсталяваныя летам 2000 году. Беларусь утварыла сумесную з Багдадам авіялінію, на якой працавалі чатыры Боінгі-747, якія перавозілі незаконныя тавары, экспэртаў і афіцыйныя асобы непасрэдна ў Багдад пад прыкрыцьцём гуманітарных місіяў.
2002: Кантракт на пастаўку Гірас і сыстэмаў навядзеньня.
Дакумэнты паказваюць, што прадстаўнік беларускай кампаніі заключыў дамову на пастаўку сыстэмаў ракетнага навядзеньня й кантролю для дзяржаўнай кампаніі Ірака Аль-Карамах. Фірма "ЭлектрыкГазКом" падпісала кантракт № 209/2002 на суму $5.053.971. Іншы кантракт "ЭлектрыкГазКому" быў падпісаны на суму $20.771.700 на пастаўку лябараторнага і экспэрымэнтальнага абсталяваньня. Далейшыя дакумэнты гавораць пра выдзяленьне ірацкім бокам сродкаў па кантрактах, а таксама пра дастаўку і аплату – праз Інфабанк і сырыйскага прадстаўніка. На дакумэнтах стаяць подпісы кіраўнікоў Бюро гандлю, кампаніі Аль-Карамах і міністэрскага офісу.
2002-2003: Беларускія экспэрты пры супрацоўніцтве Расеі памагаюць у абслузе й рамонце ірацкага ракетнага й гарматнага абсталяваньня.
Гэтая праца была завершана ў лютым 2003. Беларускія экспэрты праводзілі працу ў прынамсі чатырох вайсковых батарэях 145 ірацкай брыгады. Паводле міжведамаснага ліста, беларускія экспэрты пакінулі Ірак наземным транспартам 24 лютага 2003 году на загад расейскага абмасадара пакінуць Ірак да 26 лютага таго ж году.
На фота: Садам Хусэйн прымае ў Багдадзе Леаніда Козіка. 2002 год.
Гл. таксама:
За вайсковую дапамогу Іраку беларускія чыноўнікі атрымлівалі долю ад продажу нафты Роля Беларусі ў пастаўках вайсковага абсталяваньня й тэхналёгіяў у Ірак – вынятак з тэксту справаздачы ЦРУ Справаздачу ЦРУ камэнтуюць апазыцыйныя палітыкі У.Замяталін і П.Рагажэўскі пракамэнтавалі справазадчу ЦРУ наконт продажу беларускай зброі ў Ірак Экс-міністар абароны Павал Казлоўскі не выключае, што Беларусь прадавала запчасткі баявой тэхнікі Іраку