БЭРЛІН. Сёньня адбудзецца сустрэча першых асобаў Нямеччыны, Францыі ды Турэччыны, якія абмяркуюць пытаньне сяброўства Турэччыны ў аб’яднанай Эўропе. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак ды канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар пасьля двухбаковага саміту правядуць перамовы з прэм’ер-міністрам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. У сьнежні эўрапейскія лідары мусяць вырашыць, ці падтрымліваць рэкамендацыі Эўракамісіі распачаць з Турэччынай перамовы аб далучэньні. Жак Шырак заклікаў да правядзеньня ў Францыі агульнага рэфэрэндуму ў пытаньні сяброўства Турэччыны ў аб’яднананй Эўропе. Пераважная большасьць жыхароў Францыі, паводле апытаньняў, выступае супраць гэтага.