Паводле ацэнкі ў справаздачы Долфэра на сайце ЦРУ, беларускі прэзыдэнт Лукашэнка і Садам мелі асаблівыя ўзаемаадносіны. Лукашэнка пагадзіўся падтрымаць Садама таму, што ірацкі прэзыдэнт падтрымаў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 г.
Асобы з Украіны, Беларусі й Расеі, якія, паводле Багдаду, зрабілі асабліва важкі ўнёсак у справу бясьпекі Іраку, па загадзе Садама атрымлівалі долю ад продажу нафты. Сярод беларускіх атрымальнікаў у справаздачы фігуруюць Віктар Шаўцоў, дырэктар Інфабанку; Уладзімір Замяталін і Мікалай Іваненка; Юры Шаброў, дырэктар БелФарм; Аляксандр Работы, афіцэр у беларускай сыстэме бясьпекі, магчыма – КДБ; Леанід Козік, старшыня беларускай Фэдэрацыі прафсаюзаў.
Цэнтральны Банк Іраку ўсталяваў адносіны зь ліванскімі, ярданскімі і беларускім банкам каб дэпазытаваць наяўныя грошы, атрыманыя з завышэньня кошту кантрактаў. Беларускі Інфабанк быў выкарыстаны для схаваньня грошай рэжыму на рахунках супрацоўнікаў. Грошы на гэтых рахунках паходзяць з махінацыяў праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”.
Гл. таксама Роля Беларусі ў пастаўках вайсковага абсталяваньня й тэхналёгіяў у Ірак – вынятак з тэксту справаздачы ЦРУ Справаздачу ЦРУ камэнтуюць апазыцыйныя палітыкі У.Замяталін і П.Рагажэўскі пракамэнтавалі справазадчу ЦРУ наконт продажу беларускай зброі ў Ірак Экс-міністар абароны Павал Казлоўскі не выключае, што Беларусь прадавала запчасткі баявой тэхнікі Іраку Беларусь супрацоўнічала з рэжымам Садама Хусэйна на працягу трох гадоў