Праз уплывовыя нямецкія выданьні дыплямат зьвярнуўся да такіх арганізацыяў як Эўразьвяз, Рада Эўропы, Парлямэнцкая асамблея АБСЭ. Як вынікае са зваротаў спадара Віка, Эўропа нарэшце павінна зьмяніць сваю стратэгію ў дачыненьні да афіцыйнага Менску.
Прапанаваныя раней “пакрокавая стратэгія” і палітыка асьцярожнага набліжэньня не зьяўляюцца эфэктыўнымі. За ўзор павінен быць узяты амэрыканскі “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, які накіраваны на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Спадар Вік настойліва падкрэсьлівае, што размова ні ў якім разе не ідзе пра палітычную інтэрвэнцыю Захаду.
Мы патэлефанавалі да спадара Віка ў Бэрлін і папрасілі яго больш падрабязна пракамэнтаваць сутнасьць зваротаў да эўрапейскіх структураў.
(Карэспандэнт: ) “Спадар Вік, ці ёсьць ужо нейкія сыгналы з боку эўрапейскіх структураў наконт таго, што вашыя звароты знаходзяць падтрымку, разуменьне, згоду?”
(Вік: ) “Справа ў тым, што гэтыя структуры зусім ня мусяць пагаджацца ці не пагаджацца са мной. Мэта маіх зваротаў, каб у Эўропе на самых розных узроўнях шукаліся шляхі дэмакратызацыі Беларусі. Я, як ведаеце, не належу да ўраду, аднак я прадстаўляю ў Нямеччыне няўрадавую арганізацыю “Правы чалавека ў Беларусі”. У мяне ёсьць досьвед працы ў Беларусі, я ведаю гэтае грамадзтва знутры. Зразумела, шмат арганізацыяў хочуць ведаць маё меркаваньне па тых ці іншых пытаньнях, атрымаць маю кансультацыю па Беларусі. Эўрапейскія структуры, наколькі я ведаю, ўжо працуюць у гэтым напрамку, яны зрабілі некалькі заяваў, аднак размова нават ня ў іх.
Ва ўсялякім разе, афіцыйны Менск ня мусіць спадзявацца, што вось выбары і рэфэрэндум ў Беларусі скончыліся, пра краіну забыліся, ўся ўвага Эўропы пераключаецца на Кіеў, потым на іншы нейкі рэгіён. Ні Беларусь, ні Украіна, ні Малдова ня будуць забытыя Эўразьвязам. Мы цяпер вельмі блізкія суседзі”.
(Карэспандэнтка: ) “У розных выданьнях вашыя звароты інтэрпрэтуюцца як патрабаваньні жорсткіх санкцыяў супраць афіцыйнага Менску. Аднак шэраг нямецкіх палітыкаў, уключна са спадарыняй Утай Цапф, лічаць, што ў пытаньнях санкцыяў трэба быць вельмі асьцярожным”.
(Вік: ) “Мае заявы не заўсёды дакладна інтэрпрэтуюцца. Я зыходжу з таго, што ў лістападзе 1990 году была падпісана Парыская хартыя. Краіны на былой савецкай прасторы прадэманстравалі сваю поўную згоду з тымі патрабаваньнямі дэмакратычнага разьвіцьця, пад якімі падпісалі шматлікія эўрапейскія краіны. Калі мы кажам пра ціск на афіцыйны Менск, мы ня маем на ўвазе нейкую палітычную інтэрвэнцыю Захаду. Мы мусім данесьці да такога лідэра як Лукашэнка, што ён мае абавязак падтрымліваць адпаведныя трансфармацыйны працэсы ў краіне.
Хачу падкрэсьліць, што галоўны аспэкт маіх патрабаваньняў тычыць супрацоўніцтва Эўропы з беларускімі няўрадавымі арганізацыямі, рознымі грамадзкімі структурамі. У той час, калі я працаваў у Менску, я бачыў, наколькі прадуктыўна могуць працаваць гэтыя сілы. Напярэдадні выбараў была створаная палітычная кааліцыя і кааліцыя з грамадзкімі арганізацыямі – як то прафсаюзы, жаночыя і моладзевыя арганізацыі.
Канечне, умовы, у якія трапілі цяпер няўрадавыя арганізацыі сталі вельмі жорсткімі. У гэтым зьвязку Эўропа мусіць крытыкаваць улады і адначасна дапамагаць Беларусі. Адзін са сродкаў – стварэньне замежнага тэле– і радыёвяшчаньня, якія б распаўсюджвалі сярод беларусаў аб’ектыўную інфармацыю”.