КАБУЛ. Былы міністар адукацыі Аўганістану і кандыдат на пасаду прэзыдэнта гэтай краіны Юнус Кануні прызнаў сваю паразу ў выбарах, што адбыліся напярэдадні.
Прадстаўнік Кануні заявіў, што ён прымае вынікі ў інтарэсах усёй краіны каб не дапусьціць чарговага крызысу ў Аўганістане.
На сёньняшні дзень падлічаныя 94% бюлетэняў, зь якіх 55% - за Карзая. Юнус Кануні, мае каля 17% галасоў.