ГДАНЬСК. У гэтым польскім горадзе, каля знакамітага фантана Нэптуна прайшла сёньня акцыя пратэсту супраць палітыкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, арганізаваная актывістамі мясцовай філіі партыі “Грамадзянская плятформа”.
Дзесяткі людзей трымалі плякаты з надпісамі “Спадар дыктатар Лукашэнка, 78% выбарцаў сьцьвярджаюць, што Нэптун гэта я”, “Студэнты, апазыцыянэры зь Беларусі – Гданьск з вамі”.
“Эўропа сьпіць і нічога ня робіць ў час калі, побач з намі ўзмацняецца дыктатура. Мы ня можам маўчаць”, - заявіў адзін арганізатараў акцыі Славамір Юлькэ.