КОСАВА. Тут на парлямэнцкіх выбарах, што адбыліся ў суботу, паводле неафіцыйных дадзеных, узялі ўдзел каля 53% выбаршчыкаў.
Большасьць косаўскіх сэрбаў байкатавалі галасаваньне, але, у адпаведнасьці з законам, незалежна ад вынікаў галасаваньня, сэрбская меншасьць атрымае 10 са 120 месцаў у парлямэнце.
Кіраўнік часовай адміністрацыі ААН ў Косаве Сорэн Йэнсэн-Пэтэрсэн з гэтай нагоды заявіў:
(Йэнсэн-Пэтэрсэн) “Відавочна, што былі людзі, які папросту не хацелі галасаваць. Гэта іх права, якое я паважаю. Аднак, былі і іншыя – тыя, каго практычна пазбавілі права аддаць свой голас. Тыя, хто хацеў пайсьці на выбары, але папросту баяўся”.