ТОКІЁ. Прамаўляючы ў японскай сталіцы, пасьля перамоваў з міністрам замежных справаў Японіі, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Паўночную Карэю абавязкова трэба вярнуць на шлях перамоваў у справе яе ядзернай праграмы.
Паўэл падкрэсьліў, што ЗША выступаюць за мірнае ўрэгуляваньне канфлікту вакол атамных распрацовак Пхэньяну. Колін Паўэл сказаў:
(Паўэл) “Мы настойваем каб шасьцібаковыя перамовы працягваліся. Чым хутчэй Паўночная Карэя зразумее, што гэта – адзіны шлях вырашэньня праблемы, тым далей мы зможам у гэтай справе пасунуцца”.
У верасьні Пхэньян адмовіўся браць удзел у чацьвёртым раўндзе шматбаковых перамоваў ў справе сваёй ядзернай праграмы. Тры папярэднія раўнды скончыліся безвынікова.