Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады трагедыі на Дуброўцы у Маскве


МАСКВА. Сёньня – два гады ад дню захопу закладнікаў у маскоўскім тэатральным цэнтры на Дуброўцы. 23 кастрычніка 2002 году у часе паказу мюзікла “Норд-Ост” ваяўнікі пад кіраўніцтвам чачэнскага палявога камандзёра Мавсара Бараева захапілі болей за 900 чалавек. Пры вызваленьні закладнікаў у выніку ужытага пры штурме усыпляльнага газу і неадпаведнай мэдычнай дапамогі загінулі 130 чалавек, у тым ліку усе захопнікі. Цягам двух гадоў з позвамі да маскоўскага ураду адносна маральнай і матар’яльнай шкоды у суды зьвярнуліся болей за 80 былых закладнікаў і іх сваякоў. Часткова задаволеныя былі 38 позваў.
XS
SM
MD
LG