Праваабаронцы заяўляюць, што афіцыйныя вынікі выбараў і рэфэрэндуму не адпавядаюць сапраўднаму волевыяўленьню беларускага народа. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаных “Вясной” матэрыялах. Яны ўвойдуць у адмысловую кнігу па выніках рэфэрэндуму й выбараў, якую праваабаронцы выдадуць на беларускай і ангельскай мовах.
Гаворыць старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі:
(Бяляцкі: ) “Выбары былі ганебным фарсам, і рэфэрэндум таксама. Вынікі выбараў і рэфэрэндуму былі сфальшаваныя ў жахлівых памерах. У нас ёсьць сотні ўскосных і прамых доказаў таго, што фальшаваньне адбывалася як пад час папярэдняга галасаваньня, і асабліва ў дзень галасаваньня. Гэтыя фальшаваньні адбываліся на ніжэйшым роўні, і шмат хто са старшыняў участковых камісіяў займаліся гэтай справай.
Усе гэтыя рэгулярныя дзеяньні адназначна былі арганізаваны выканаўчай вэртыкальлю пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Лукашэнкі, а заканадаўча яны пакрываліся з боку Цэнтральнай камісіі, якая сваёй манерай правядзеньня выбараў і сваімі камэнтарамі, пастановамі фактычна прыкрыла гэтыя фальшаваньні. Я абсалютна ўпэўнены, што ўсе сябры Цэнтральнай камісіі ведаюць пра тое, што адбылося на самой справе, і тое, што яны пацьвердзілі вынікі выбараў і гэтага рэфэрэндуму, ускладае значную частку віны й на Цэнтральную выбарчую камісію”.
Як цьвердзяць праваабаронцы, выбары й галасаваньне па рэфэрэндуме не адпавядалі нацыянальнаму выбарчаму заканадаўству, міжнародным прынцыпам у галіне арганізацыі й правядзеньня выбараў, а менавіта прынцыпам галоснасьці, празрыстасьці й дэмакратычнасьці.
(Бяляцкі: ) “Фактаў дастаткова, і зараз самая галоўная задача – давесьці праўду нашым людзям, як на самой справе адбывалася гэтае галасаваньне”.