Большасьць удзельнікаў сёньняшняй акцыі – моладзь, аднак прыйшлі і вядомыя палітыкі ды простыя людзі з правінцыі.
Софія Вайцяховіч з Дзяржынска прывезла самаробны плякат, на якім напісала, што мясцовыя ўлады, нягледзячы на яе шматлікія звароты гэтак і не памаглі ён адрамантаваць дах у хаце. Яна выступіла на імправізаваным мітынгу.
(Вайцяховіч: ) "Яны мяне злавілі, зьбілі, завезьлі ў міліцыю, а там зьбівалі. Людзі добрыя! Што ж гэта за міліцыя! Мне жыць немагчыма! Мне сказалі тут: зьяжджай у Амэрыку! Ды ў мяне ж няма нікога ў Амэрыцы, я старая жанчына, я пражыла ў калгасе, я 40 год прарабіла ў калгасе, 30 год кароў прадаіла на фэрме... Аляксандр Рыгоравіч! Навошта ты так зьдзекуесься з бедных!?"
Софія Вайцяховіч прылюдна заявіла, што на рэфэрэндуме не галасавала за Лукашэнку, бо ня верыць яму. Трэці дзень запар на самадзеныйм мітынгу на Кастрычніцкай плошчы выступае жыхар Менску Валянцін Мацкевіч. Сёньня ён сказаў, што ня верыць у праўдзівасьць агучаных учора афіцыйных вынікаў рэфэрэндуму.
(Мацкевіч: ) "Такія лічбы былі толькі ў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Гітлера".
Спадар Мацкевіч заявіў Радыё Свабода, што лічыць свой удзел у гэтых акцыях патрэбным, нягледзячы на нешматлікасьць удзельнікаў.
(Мацкевіч: ) "Людзі прыходзяць, гэта не залежыць ад таго, якая колькасьць. Прыходзіла 500, 1000, 2000 было, 50 чалавек – гэта людзі выказваюць якраз волю той бальшыні, якая галасавала супраць, нашай так званай маўклівай бальшыні".
Як і напярэдадні, амонаўцы разагналі ўдзельнікаў, што стаялі ў ланцугу за партрэтамі А. Лябедзькі, Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца, якія некалькі дзён таму пацярпелі пад час разгону мінулых акцыяў.
Сёньня затрыманых не было.