Нямецкія палітыкі выказваюць свой пратэст у зьвязку з арыштам беларускага сацыял-дэмакрата Міколы Статкевіча, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, іншых лідэраў беларускай апазыцыі. Абурэньне выклікае таксама той факт, што прадстаўніку АБСЭ было адмоўлена ў кантакце з арыштаванымі.
Нямецкія сацыял-дэмакраты называюць цяперашнія акцыі апазыцыі супраць афіцыйных вынікаў выбараў і рэфэрэндуму больш чым абгрунтаванымі. Паводле сябраў СДПГ, выбары ў Беларусі былі сфальшаванымі і ніяк не адпавядалі дэмакратычным стандартам.
Як вынікае з заявы, трэці тэрмін прэзыдэнцтва Лукашэнкі прывядзе краіну да яшчэ большай самаізаляцыі і ўскладніць набліжэньне Беларусі да Эўразьвязу.
“Дэмакратычныя сілы Беларусі патрабуюць ад нас большай салідарнасьці і практычнай падтрымкі. Мы зробім ўсё магчымае, каб падтрымаць дэмакратычныя зьмены і грамадзянскую супольнасьць у Беларусі”, – гаворыцца ў заяве нямецкіх сацыял-дэмакратаў.
На пытаньне Радыё Свабода, у чым можа заключацца гэтая практычная падтрымка беларускай апазыцыі, дэпутатка Бундэстагу, адна з галоўных ініцыятараў і аўтараў гэтае заявы Ута Цапф сказала:
(Цапф: ) “Я думаю, што нам, сябрам розных партыяў Бундэстагу, трэба хуткім часам сабрацца разам. Пра гэта я ўжо дамовілася са спадарыняй Нольтэ з фракцыі ХДС/ХСС. Мы дэталёва абмяркуем шляхі канкрэтнай падтрымкі свабодных дэмакратычных сілаў, няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, лёс студэнтаў ЭГУ, пытаньні стварэньня замежнага вяшчаньня на Беларусь. Што да пытаньняў санкцыяў, я тут асьцярожная. З майго гледзішча, ўсе магчымыя санкцыі ажыцьцёўленыя. Галоўнае, каб у выніку санкцыяў не пацярпела беларускае насельніцтва. Я думаю, што мы спачатку абмяркуем усё гэта са спадарыняй Нольтэ. Каб потым прапанаваць Бундэстагу ўжо канкрэтныя ініцыятывы”.