Пра тое, што цяпер адбываецца з былым кандыдатам ад апазыцыйнай кампартыі з Магілёва Ўладзімерам Падалянам, распавёў сябра ЦК ПКБ, галоўны рэдактар газэты “Товарищ” Сяргей Вазьняк:
(Вазьняк: ) “У панядзелак ён прыйшоў на працу і ўжо ня быў дапушчаны да заняткаў. Яму далі альтэрнатыву: “Альбо вы пішаце заяву па асабістым жаданьні, альбо вы будзеце звольненыя пасьля праверкі вашай працы па кампрамэтоўным артыкуле працоўнага заканадаўства”. Уладзімер Падалян будзе пісаць заяву па асабістым жаданьні, бо яму шкада калектыву. У нефармальнай размове кіраўнікі ўправы адукацыі сказалі, што будзе пераатэстацыя ўсяго калектыву, шмат праверак і г.д.”.
Адміністрацыя Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне аказвае моцны ціск на былога кандыдата ў дэпутаты ад ПКБ, намесьніка начальніка цэху гэтага прадпрыемства Валера Рыбчанку.Яму пагражаць праверкамі й вымовамі, але спадар Рыбчанка звальняцца не зьбіраецца.
А ў Слуцку звольніўся зь мясцовага прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі былы кандыдат, сябра сацыял-дэмакратычнай “Народнай грамады” Анатоль Балакір. Пасьля заканчэньня выбараў яго перавялі на вельмі аддалены і непрыстасаваны да нармальнай працы аб’ект. Пасьля гэтага ён напісаў заяву аб звальненьні.
На магілёўскім аўтазаводзе ўсяляк ціснуць на актывіста Партыі працы Аляксандра Карыткіна, які спрабаваў балятавацца ў кандыдаты. Днямі адміністрацыя “Беларускага дому друку” разарвала дамову з рэдакцыяй газэты “Товарищ” на друк выданьня. Дырэктар гэтага прадпрыемства Раман Алейнік паведаміў, што газэту, якая выходзіць накладам 30 тысяч асобнікаў, ня могуць друкаваць з-за яе нібыта малатыражнасьці.
Пракуратура пакуль ня скончыла праверкі заявы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай даць праўную ацэнку выказваньням кандыдатаў Алега Воўчака, Аляксандра Цынкевіча й Марыны Багдановіч, якія ў сваіх выступах нібыта паклёпнічалі на Аляксандра Лукашэнку. Алег Воўчак прагназуе, што ціск і рэпрэсіі ўладаў супраць папулярных сярод выбарцаў людзей будуць узмацняцца.