Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадыслякацыя брытанскіх войскаў у Іраку


БАГДАД. Прыкладна 850 брытанскіх вайскоўцаў, якія цяпер разьмешчаныя у адносна спакойных рэгіёнах паўдзённага Іраку, цягам некалькіх тыдняў будуць пераведзеныя на поўдзень ад Багдаду, каб дапамагчы войску ЗША, што знаходзіцца ў гэтых раёнах. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Гун заявіў, што перадыслякацыя будзе “абмежаваная у памерах, часе і тэрыторыі”. Паводле міністра, перамяшчэньне істотнае дзеля дапамогі Іраку правесьці свабоднае, дэмакраіычнае галасаваньне. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сказаў, што існуе “тэхнічная магчымасьць” для выбараў у Іраку, прызначаных на студзень, але падкрэсьліў, што бясьпека мае быць узмоцненая.
XS
SM
MD
LG