ЛЁНДАН. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Гун заявіў, што Лёндан пагадзіўся на прапанову ЗША перадысьлякаваць частку брытанскага войска ў Іраку.
Джэф Гун паведаміў, што прыкладна 650 брытанскіх жаўнераў, якія цяпер служаць у паўднёвым Іраку, цягам некалькіх тыдняў будуць пераведзеныя ў гарачыя кропкі на поўдзень ад Багдаду, каб дапамагчы войску ЗША, што знаходзіцца ў гэтых раёнах.
(Гун) “Пасьля дэталёвага аналізу, кіраўнікі штабоў вырашылі, што брытанскае войска можа ўзяць на сябе абавязкі, запрапанаваныя Злучанымі Штатамі – рызыка, зьвязаная з гэтым, для нас прымальная. Грунтуючыся на дадзеных ад войска, урад вырашыў, што мы можам выканаць просьбу ЗША аб дапамозе. Перадысьлякацыя брытанскага войска - гэта істотны крок у стварэньні неабходных умоваў для студзеньскіх выбараў у Іраку”.
Міністар падкрэсьліў, што Вялікая Брытанія ня мае намеру павялічваць колькасьць сваіх жаўнераў у Іраку.