Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча ў справе іранскай ядзернай праграмы


ВЕНА. Чакаецца, што прадстаўнікі Францыі, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны сустрэнуцца сёньня ў аўстрыйскай сталіцы з прадстаўнікамі Ірану. Калі Іран давядзе, што ягоныя адмыслоўцы не займаюцца сакрэтнымі распрацоўкамі ядзернай зброі, дык эўрапейскія краіны гатовыя перадаць Тэгерану некаторыя тэхналёгіі, улучна з тэхналёгіяй пабудовы гэтак званага рэактара “на лёгкай вадзе”, які можа выкарыстоўвацца толькі ў мірных мэтах. МАГАТЭ патрабуе, каб Іран спыніў вытворчасьць узбагачанага ўрану, інакш гэтае пытаньне будзе перададзенае ў Раду Бясьпекі ААН. ЗША дамагаюцца ўвядзеньня санкцыяў супраць Тэгерану. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў: (Баўчэр) Нашая пазыцыя застаецца нязьменнай. Іран, на жаль, нічога не зрабіў, каб выканаць патрабаваньні МАГАТЭ. Наадварот, гэтая краіна ўжо працяглы час дэманструе сваё абсалютнае нежаданьне выконваць пагадненьні ў справе ядзернай бясьпекі. Таму трэба перадаць гэтае пытаньне на разгляд Рады Бясьпекі ААН”
XS
SM
MD
LG