БАГДАД. “Арганізацыя Аб’яднаных нацыяў недастаткова дапамагае Іраку ў падрыхтоўцы ўсеагульных выбараў, што заплянаваныя на студзень наступнага году” – заявіў міністар замежных справаў гэтай краіны Хашыяр Зэбары.
Ён прызнаў, што адсутнасьць дастатковай колькасьці экспэртаў ААН выкліканая ў першую чаргу тым, што ў Іраку працягваюцца баі і тэрарыстычныя замахі.