Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі папярэджваюць: людзі спажываюць больш, чым прырода можа стварыць


ЖЭНЭВА. Экалягічная арганізацыя “Усясьветны фонд абароны прыроды” папярэджвае, што хуткасьць, зь якой чалавецтва спажывае зямныя рэсурсы, пагражае жыцьцю на плянэце. Паводле дадзеных фонду, спажываньне вугалю і нафты цягам апошніх 40 гадоў павялічылася амаль у 7 разоў, а папуляцыі сухапутных і марскіх жывёлаў цягам 30 гадоў скараціліся ў сярэднім на 40%. Эколягі папярэджваюць, што людзі спажываюць больш, чым прырода можа стварыць.
XS
SM
MD
LG