Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве выйшаў на волю актывіст руху “Зубр” Алесь Казакоў


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць 11 кастрычніка ён быў арыштаваны за распаўсюд кнігі Паўла Шарамета і Сьвятланы Калінкінай “Выпадковы прэзыдэнт” у будынку мясцовага гарвыканкаму.

18-гадовы Алесь Казакоў правёў у міліцэйскім пастарунку 10 сутак. Гэтае пакараньне ён лічыць несправядлівым:

(Казакоў: ) “Думаю, што мяне затрымалі на 10 сутак таму, каб 18 кастрычніка ня ехаў у Менск. Мне прыпісалі 156-ы артыкул, гэта дробнае хуліганства — за тое, што я распаўсюджваў кнігу. На гэтай кнізе ёсьць і тое, што яна зарэгістравана. У выканкам заходзіў, хадзіў там па кабінэтах, думаў: хай пачытаюць, хто імі кіруе, хто такі насамрэч Лукашэнка. А атрымалася так, што выклікалі міліцыю. Я думаю, яны хацелі зрабіць зуброўца не палітычным змагаром, а дробным хуліганам. Казалі, што я нібыта брыдкасловіў”.

(Карэспандэнт: ) “Падчас твайго знаходжаньня ў міліцэйскім пастарунку ў краіне праходзілі выбары і рэфэрэндум. Ці браў удзел ты ў галасаваньні?”

(Казакоў: ) “Так. Галасаваў, вядома, супраць у пытаньні рэфэрэндуму. І за дэмакратычнага кандыдата. Нас, каля 60 чалавек, вадзілі па адным, заводзілі ў кабінэт — і там мы галасавалі. І ўсе да аднаго галасавалі супраць рэфэрэндуму”.

Алесь Казакоў толькі сёньня даведаўся пра менскія падзеі 19 кастрычніка. Гвалт супраць удзельнікаў апазыцыйнай акцыі, а таксама арышты дэмакратычных актывістаў у тым ліку “зуброўцаў”, выклікалі ў яго абурэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG