Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Алкаеў: “Акт дапаможа пакараць вінаватых у палітычных зьнікненьнях”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які хаваецца ад беларускіх ўладаў у Нямеччыне, вітае падпісаньне Акту аб дэмакратыі, бо бачыць ў ім крок да прыцягненьня да суду адказных у зьнікненьні апазыцыянэраў ў Беларусі.

Вось што сказаў Алег Алкаеў для Радыё Свабода.

(Алкаеў: ) “Гэта дакумэнт аб прызнаньні таго, што ў Беларусі дыктатура. За мяжой разумеюць, што прэзыдэнта пры такой адкрытай дыктатуры немагчыма прыцягнуць за нешта, немагчыма адхіліць. У яго адна віна, якой ён вельмі баіцца – гэта скрадзеныя і забітыя людзі. За гэта не даруюць. Згадайце Піначэта. Сёньня гэтага нямоглага старога, 88 гадоў, цягнуць на лаву падсудных. Вось у гэтым пляне я дадзены Акт падтрымліваю”.

Нагадаем, Алег Алкаеў даў сьледзтву паказаньні, якія сьведчылі пра датычнасьць да зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Гначара і Анатоля Красоўскага тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова і камандзіра брыгады спэцназу Зьмітра Паўлічэнкі. Аднак пасьля ўмяшальніцтва ў расьсьледаваньне Аляксандра Лукашэнкі й Віктара Шэймана расьсьледаваньне было спыненае, а Алег Алкаеў мусіў уцячы за мяжу.

Гл. таксама • Прэзыдэнт ЗША падпісаў "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG