БЯЛГРАД. Кіраўнік АБСЭ зьвярнуўся сёньня да адміністрацыі Косава з заклікам забясьпечыць магчымасьць прадстаўнікам сэрбскай меншасьці ўзяць удзел у выбарах, не баючыся гвалту.
Саламон Пасі заявіў, што занепакоенасьць у гэтай справе мае падставы.
Паводле ягоных словаў, АБСЭ, ААН і НАТА зробяць усё, каб забясьпечыць парадак у дзень выбараў.