Сяргей Антончык, якога сустракалі сваякі й аднадумцы, па-ранейшаму лічыць сябе невінаватым:
(Антончык: ) “Я думаю, што хутка ўся краіна будзе вінаватая, пасьля рэфэрэндуму. Хачу сказаць, што тут таксама быў рэфэрэндум. І 99% людзей галасавала супраць. Вось я б хацеў даведацца, ці ёсць там хоць адзін наш бюлетэнь. Таму што мы падлічылі, што тут звыш 100 чалавек галасавала супраць рэфэрэндуму”.
Дарэчы, асобы, якія адбываюць пакараньне на Акрэсьціна, ня ведаюць пра падзеі 19 кастрычніка. Зьбіцьцё ўдзельнікаў акцыі спадаром Антончыкам было ўспрынятае як трывожны знак у пасьлярэфэрэндумных дачыненьнях улады і апазыцыі:
(Антончык: ) “Будуць зачысткі, і зачысткі вельмі сур’ёзныя. Але мы ўсё роўна зробім краіну нармалёвай. Колькі парушаў Садам Хусэйн — і чым гэта скончылася, усім вядома. Тое ж самае і зь Мілошавічам. Таму я вельмі аптымістычна гляджу на сытуацыю. Тут сядзелі розныя людзі, і ўсе аднадушна казалі, што ў гэтай краіны дыктатуры не павінна быць”.