МЗС са "шкадаваньнем канстатуе", што, нягледзячы на наяўнасьць шэрагу канструктыўных высноў, у заключэньнях місіі АБСЭ "не знайшлі належнага адлюстраваньня зробленыя Беларусьсю пасьлядоўныя крокі па паляпшэньні выбарчага працэсу, мае месца яўная неаб''ектыўнасьць".
Міністэрства замежных спраў нагадвае, што маніторынг хады выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі ажыцьцяўлялі некалькі групаў назіральнікаў: місія СНД, прадстаўнікі іншых міжнародных арганізацый, незалежныя назіральнікі.
Місія ж Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ, нягледзячы на адпаведнае запрашэньне беларускага боку, ажыцьцяўляла толькі маніторынг выбараў з прычыны абмежаванасьці рэсурсаў, зазначае МЗС.
Міністэрства з задавальненьнем адзначае "аб''ектыўнасьць і ўзважанасьць заключэньняў" і "пазытыўныя ацэнкі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму, што ўтрымліваюцца ў заявах місіі назіральнікаў ад СНД, а таксама незалежных назіральнікаў”.
Гл. таксама Назіральнікі АБСЭ прызналі беларускія выбары неадпаведнымі стандартам Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе