ПАРЫЖ. У сталіцы Францыі Ален Робэр, які называе сябе “чалавек-павук”, ускараскаўся бяз спэцыяльнай экіпіроўкі на 47-павярховы будынак. Пасьля узыходжаньня, ня якое яму спатрэбілася 25 хвілінаў, Робэра затрымала паліцыя, аднак у хуткім часе ён быў вызвалены – ніякіх абвінавачваньняў яму не прад’яўлена.
Ален Робэр ужо уздымаўся па сьценах болей чым на 30 хмарачосаў і высокіх быдынкаў ва ўсім сьвеце – у тым ліку на Эйфэлеву вежу у Парыжы, на Эмпайер Стэйт Білдынг у Нью-Ёрку і Пэтронас Туін Таўэрс у Куала-Лумпуры.