“Ясна, што гэтыя выбары не былі свабоднымі й справядлівымі – такую выснову зрабіла місія назіраньня за выбарамі АБСЭ”, – заявіў Хаўер Саляна.
“Што да рэфэрэндуму, мы ўжо выказалі сваю заклапочанасьць тым фактам, што ён адбыўся ў нездавальняючых умовах”, – зазначыў высокі прадстаўнік Эўразьвязу й дадаў: “Мы таксама адзначылі заканадаўчыя ды іншыя неадпаведнасьці што да рэфэрэндуму, пра што заявілі, сярод іншых, экспэрты Рады Эўропы (Вэнэцыянская камісія)”.
Таксама спадар Саляна заявіў, што “хаця й зразумела, што гэтыя выбары й рэфэрэндум не адпавядалі нашым чаканьням, мы ўсьцешаныя тым фактам, што многія беларусы ўцягнуліся ў дэмакратычны працэс і прадэманстравалі сваю наважанасьць да стварэньня плюралістычнага грамадзтва ў Беларусі нягледзячы на цяжкі ўмовы”.
“Высокая яўка выбарцаў ёсьць сьведчаньнем гэтага”, – мяркуе Хаўер Саляна.