КАБУЛ. “Гэта ўжо відавочна, што на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся 9 кастрычніка перамог Хамід Карзай”, - заявіў сёньня прадстаўнік цяперашняга аўганскага лідэра.
Падлічаныя прыкладна чвэрць бюлетэняў. У іх 62% галсаоў – за Хаміда Карзая.
Галоўны супернік Карзая – былы міністар адукацыі Юнус Кануні – учора ізноў казаў пра шматлікія парушэньні ў часе галасаваньня. Кануні, аднак, падкрэсьліў, што калі цяперашні аўнганскі лідэр будзе прызнаны пераможцам выбараў, дык ён дапаможа Карзаю ў адбудове краіны.
Між тым, прамаўляючы ў Кыргызстане, генэральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схэфэр адзначыў:
(Схэфэр) “Аўганістан ёсьць прыярытэтнай задачай для НАТА. Мы падтрымліваем палітычны працэс у гэтай краіне. Гэта тычыцца ня толькі даволі пасьпяховых прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся напярэдадні, але й мясцовых і парлямэнцкіх выбараў, што прызначаныя на вясну. Я думаю, што цяпер увесь рэгіён, у Тым ліку і Кыргызстан, могуць адыгрываць важную ролю ў стабілізацыі Аўгансітану”