Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтобус з назіральнікамі ад АБСЭ трапіў у аварыю на дарозе “Лепель—Полацак”, загінулі тры чалавекі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Паводле словаў дзяжурнага зь Лепельскага РАУС, каля 14-й гадзіны мікрааўтобус з пасажырамі (назіральнікамі ды перакладчыкам) сутыкнуўся з прыватнай машынай “Жыгулі”.

Гэта здарылася недалёка ад вёскі Забароўе Лепельскага раёну, калі назіральнікі ехалі з Полацку на Менск. У выніку аварыі ўсе трое пасажыраў аўтамашыны загінулі. Назіральнікі не пацярпелі. Адно што некаторы час ім давялося правесьці ў пастарунку, каб дачакацца іншага транспарту.

Пра тое, хто вінаваты ў гэтым дарожна-транспартным здарэньні, міліыянты пакуль нічога сказаць ня могуць. Іншыя падрабязнасьці адмаўляюцца паведаміць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG