(Гавэл: ) “Учора мы атрымалі наглядную ілюстрацыю таго, як таталітарныя або аўтарытарныя рэжымы ненавідзяць грамадзянскую супольнасьць. Я маю на ўвазе Беларусь, выбары і рэфэрэндум у Беларусі, і наагул тую сытуацыю, калі галоўны ўдар наносіцца супраць грамадзянскай супольнасьці. Думаю, варта было б задумацца над магчымасьцямі і формамі міжнароднай салідарнасьці й падтрымкі менавіта грамадзянскай супольнасьці ў гэтай краіне. Я кажу аб Беларусі, сярод іншага, і таму, што яна месьціцца адносна недалёка ў Эўропе – гэта, відаць, сапраўды апошні ў Эўропе дыктатарскі рэжым. Веру, што падчас гэтай канфэрэнцыі і на Беларусь будзе зьвернутая належная ўвага. Жадаю посьпеху ў вашай працы”.
Сёньня ж Вацлаў Гавэл разам зь іншымі чэскімі палітыкамі, сярод якіх старшыня Сэнату Пётра Пітгард, сэнатары, дэпутаты Эўрапарлямэнту, падпісалі заяву “Камітэту за свабодную Беларусь”.
Сябры камітэту выказваюць свае глыбокае абурэньне маніпуляцыямі ды фальшаваньнем вынікаў рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі, а таксама парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, – сказана ў заяве.
Сябры “Камітэту за свабодную Беларусь” выказваюць сваю падтрымку ўсім беларускім дэмакратычным арганізацыям і заклікаюць Эўрапейскі Зьвяз і ўсе дэмакратычныя краіны не прызнаць вынікі гэтых недэмакратычных выбараў і скіравацца на больш эфэктыўную падтрымку незалежных ініцыятываў у Беларусі.