На падставе вынікаў назіраньня за выбарамі й рэфэрэндумам дэлегацыя інстытуту падрыхтавала выніковае камюніке. Паводле каардынатара місіі Пятрушкі Шустравай, назіральнікі сабралі шэраг фактаў, якія сьведчаць пра тое, што вынікі выбараў былі прадвызначаныя яшчэ да галасаваньня.
(Шустрава: ) “Афіцыйна апублікаваныя вынікі выбараў не адлюстроўваюць сапраўднай волі беларускага народу. У такой сытуацыі мы павінны паведаміць, што тое, за чым мы назіралі ў Беларусі ад 12 да 17 кастрычніка, не адпавядае міжнародным дэмакратычным стандартам і нават беларускаму Выбарчаму кодэксу. Адной з галоўных асноваў дэмакратычных выбараў зьяўляецца іх празрыстасьць, каб грамадзяне маглі бачыць, што канчатковыя вынікі выбараў залежаць ад іх рашэньня. На жаль, сапраўдныя вынікі выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі былі схаваныя ад беларускага і міжнароднага грамадзтва”.
Сябра дэлегацыі інстытуту Хікмэт Хаджызадэ з Азэрбайджану лічыць, што выбары ў Беларусі не былі роўнымі й празрыстымі:
(Хаджызадэ: ) “Мы сутыкнуліся з загадзя сплянаванай сыстэмай фальсыфікацыяў і ціску на выбарнікаў. Выбары не адлюстроўваюць волі беларускага народу”.
Алішэр Таксанбаеў з Кыргызстану заявіў:
(Таксанбаеў: ) “Я лічу, што вынікі рэфэрэндуму і выбараў сфальшаваныя ўладамі й яны не адпавядаюць міжнародным стандартам. Лукашэнка па выніках рэфэрэндуму і выбараў стварыў прэцэдэнт для ўзурпацыі ўлады іншымі прэзыдэнтамі СНД, гэта вельмі небясьпечна”.