Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф: “Нас двойчы выкінулі з выбарчых участкаў”


Ул. інф. Кіраўніца рабочай групы ў справе Беларусі ПА АБСЭ, якая гэтымі днямі наведала Беларусь у якасьці афіцыйнай міжнароднай назіральніцы, заявіла Свабодзе, што ў часе цяперашніх выбараў з боку афіцыйнага Менску створана значна болей перашкодаў для незалежнага назіраньня, чым раней. 17 кастрычніка спадарыня Цапф і яе калегі па АБСЭ двойчы выстаўленыя за дзьверы выбарчых участкаў.

У інтэрвію Радыё Свабода спадарыня Цапф сказала:

(Цапф: ) “Канечне, усё гэта не настолькі драматычна, але ўчора нас выкінулі фактычна двойчы. Гэта было ў Менску на мясцовых выбарчых участках. Першы раз, калі мы цягам дня вялі звычайнае назіраньне. Мы задавалі розныя пытаньні камісіі й элемэнтарна не атрымлівалі на іх адказаў. Калі адзін з нашых калегаў вырашыў паглядзець у выбарчыя сьпісы, старшыня выбаркаму заявіла, што гэта ўжо зашмат. Была выкліканая міліцыя, і мы апынуліся за дзьвярыма ўчастку. Хаця мы дзейнічалі ў адпаведнасьці са сваімі паўнамоцтвамі.

Другі раз — гэта было позна ўвечары — мы вырашылі паназіраць, як вядзецца падлік галасоў. Мы хацелі паглядзець на дакладныя лічбы. Аднак нам адмовілі ў гэтым і сказалі, каб мы прыйшлі пазьней. Нас праводзілі да дзьвярэй. Аднак, калі мы прыйшлі на ўчастак пазьней, дзьверы былі зачыненыя. Была адчувальная зацікаўленасьць афіцыйных уладаў, каб мы ня бачылі больш таго, што ёсьць на паверхні”.

Спадарыня Ута Цапф перакананая, што ў часе цяперашніх выбараў для афіцыйных міжнародных назіральнікаў ад АБСЭ створаныя значна большыя перашкоды, чым раней.

(Цапф: ) “Я крыху назірала за прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году.Тады, як і цяпер, ствараліся праблемы для апазыцыі, аднак у любым выпадку не для афіцыйных міжнародных назіральнікаў. Цяпер жа ў нас было шмат праблемаў. Увогуле, атмасфэра была вельмі напружаная і хаатычная. У часе падлікаў было шмат маніпуляцыяў. На тых участках, дзе я была, гэта было відавочна. На тых участках, дзе працавалі мае калегі, было тое ж самае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG