Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Здраднікаў беларускага народа вельмі шмат. Гэтыя людзі за пяць капеек гатовыя прадаць сваю родную маці. Для іх ніякага сораму людзкога няма, галоўнае – набіць жывот”.


RFE/RL Водгукі слухачоў – 17 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Слухач: ) “Кааліцыя “Пяць з плюсам” – гэта шэсьць, а шасьцёрка, як вядома, можа быць і дзявяткай. Адсюль і непасьлядоўнасьць: лідэры “пяцёркі” то не прызнаюць палатку, то шчэмяцца туды; то зрабілі адзін крок з балота – то пяць крокаў зноў туды. Папярэдне ведаючы вынікі выбараў і рэфэрэндуму, сьведама цягнуць нас на выбарчыя ўчасткі, каб легітымізаваць рэжым і даць кіраваць адной службовай асобе пажыцьцёва. 18-га кастрычніка рэжым ацэніць працу кааліцыі на “пяць з плюсам”. Дзякуючы кіруемай апазыцыі на беларуса як мінімум на сем гадоў надыдзе ўсеагульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця. На вялікі жаль, беларусу зроблена чарговая вялікая шкода”.

(Ян Каляда :) “Выбары і рэфэрэндум Лукашэнка спалучыў не з эканоміі тратаў. Яму патрэбная яўка. А каб яўка была больш колькасная, у кандыдаты дапушчаны апазыцыянэры. Прыходзьце, галасуйце за апазыцыю і супраць Лукашэнкі. Але ж Лукашэнка ўмее элегантна перамагаць. І гэтая элегантнасьць дапаможа яму перамагчы на рэфэрэндуме, а пасьля – і на выбарах у 2006-м годзе. А калі ў палатку і прыйдуць чалавек дзесяць апазыцыянэраў – то гэта будуць донкіхоты. Беларусь ахапіла кароста – агрэсіўная прапаганда і бяспраўе. Самі беларусы ад гэтай гідотнай хваробы вылечыцца ня змогуць”.

(Спадар, прасіў не даваць яго голас у эфір: )

“На ушах у нас лапша От дурдома Лукаша Сбрось, народ, с ушей лапшу, Скажи “Хватит!” Лукашу. Десять лет сплошной туман – Диктатура и обман. Потому-то у нас с тобой До сих пор пустой карман. Зато как благоухают Растекальщики-менты, И на нас с тобой чихают – Что, не видишь это ты? Да проснись же, люд простой, Очень я тебя прошу, И глаза свои открой, Скажи “Хватит!” Лукашу”.

(Спадарыня: ) “Чаму вы глушыце радыё? Навошта кампаставаць мазгі людзей? Трэба цяпер хоць раз выказаць праўду, каб народ не баламуціць. Што гэта за стаўленьне? Нельга ж пачуць ніводнага слова – як толькі справа тычыцца чаго кепскага – дык глушаць. Пытаньне – а адказу не пачуеш. Колькі можна баламуціць народ? Хочам вайны, так? Ня трэба гэтага рабіць. Давайце будзем справядлівымі ва ўсім. Мы – побач, мы жывем і бачым. А раёю – яно як бы рэгулюе пытаньне сярод людзей. Што гэта за манэры? Значыць, трэба працаваць так, каб іх не глушылі. Ніводнага слова не пачуеш – “Радыё Свабода”, называецца. Давайце працаваць справядліва – інакш будзем разрываць усякія вашыя сувязі. І часу не губляць. Хопіць баламуціць Расею. Запіс павінен пайсьці ў эфір. І ўсё павінны адрэгуляваць, а не мазгі кампаставаць людзям. А інакш – здымайце перадачы”.

(Спадарыня: ) “Куды вы падзеліся? Вас не чуваць, з васьмі гадзін вас ужо не чуваць”.

(Ірына Віктараўна, Менск: ) “Вельмі прыемна слухаць “Радыё Свабода”. Добры дзень. Я што хачу сказаць пра выбары: душа ад такіх выбараў баліць. Балюча і крыўдна за свой народ, які ня можа зрабіць правільны выбар. Я даўно ўжо бачу гэту карціну, жыву ў Беларусі – нічога ў нас не мяняецца, нічога ня зьменіцца. Усё будзе, як было – Лукашэнка пераможа любымі спосабамі, ён па-іншаму жыць ня можа. Ну, а нам прыйдзецца зноў несьці гэтую торбу, якую мы дзесяць год нясем. І нічога мя ня зробім, і нічога мы ня зьменім – такі ў мяне пэсымістычны погляд на нашае жыцьцё. Шкада моладзь, якая ня можа прабіцца ў сучасны сьвет. Шкада людзей, якія жывуць у такой краіне й нічога ня могуць зрабіць”.

(Анастас Семяновіч: ) “Шаноўныя гаспадыні й гаспадары “Радыё Свабода”! Што можна сказаць наконт выбараў дэпутатаў і рэфэрэндуму? Гэта зьдзек з народа Беларусі. Ніякіх выбараў на сёньняшні дзень няма. У апазыцыі няма доступу да радыё й тэлебачаньня. Але самае галоўнае – здраднікаў беларускага народу вельмі шмат. Гэтыя людзі за пяць капеек гатовыя прадаць сваю родную маці. Для іх ніякага сораму людзкога няма, галоўнае – набіць жывот. Я ўпэўнены, што слухачы прымуць правільнае рашэньне і прагаласуюць супраць дыктатара-прэзідэнта. А бальшавікі-здраднікі няхай галасуюць як хочуць. Вынікі, якія будуць – 75-80% мінімум, гарантыя – 100%. Дзякуй за ўвагу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG