Хада выбарчай кампаніі і асабліва ўчорашнія падзеі – затрыманьні сяброў моладзевага руху “Зубр” Аляксея Ляўковіча ў Менску і Міколу Ільіна ў Магілёве, зьбіцьцё Паўла Шарамета, а потым абвінавачваньне супраць яго ў дробным хуліганстве, танная гарэлка й дармовае піва на выбарчых участках, напад на Сяргея Калякіна, зьбіцьцё журналіста, які зрабіў здымкі стоса запоўненых бюлетэняў і г.д. – выклікалі хвалю абурэньня. Я размаўляла зь сябрам “Народнай Грамады” Міхаілам Ганчарыкам наконт удзелу сацыял-дэмакратаў у мітынгу. Вось паслухайце:
(Ганчарык: ) “Мы зафіксавалі шмат парушэньняў на выбарчых участках, і таму, канечне, выйдзем на Кастрычніцкую плошчу. Мы – грамадзяне, і мы маем права выказаць свой недавер гэтай фальсыфікацыі, гэтай уладзе. Калі будзе хапун, то гэта будзе зразумела, што ўлада фальсыфікавала выбары і падманула народ”.
Намесьніца старшыні АГП Людміла Гразнова выказалася яшчэ больш рашуча:
(Гразнова: ) “Я пайду на акцыю, таму што гэтае бязьмежжа ўжо цярпець немагчыма. Ня толькі палітыкі, але й простыя грамадзяне зразумелі, што мы ідзем ня ў тым накірунку, вяртаемся ў калхозны, фэадальны строй. Гэта ўжо цярпець немагчыма. Таму, калі мы ня можам гэта вырашыць такім легальным шляхам – у такім стане грамадзтва мае магчымасьць на паўстаньне”.
Намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка лічыць, што народ яшчэ не гатовы да актыўных дзеяньняў, але прадстаўнікі той часткі грамадзтва, якія маюць высокую палітычную культуру, павінны сёньня прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу а 6 вечара, у дзень абвяшчэньня вынікаў галасаваньня.
(Хадыка: ) “Гэтая палітычная шызафрэнія, гэтая раздвоенасьць паміж пачуцьцямі людзей і тым, што яны чуюць, безумоўна павінна знайсьці выйсьце. Я безумоўна прыйду, але ці прыйдуць іншыя, нашыя ціхія беларусы – абсалютна невядома. Але ж ад нашай часткі грамадзтва, якая валодае дастаткова высокай палітычнай культурай, гэты акт патрэбны”.
Павал Шарамет знаходзіцца зараз у 4-м клінічным шпіталі з прычыны чэрапна-мазгавой траўмы. Цікава, што міністар Навумаў выказаўся наконт таго, што Шарамет сам кінуўся ў бойку. А сяброў руху “Зубр” усю ноч трымалі ў міліцыі. Аляксея Ляўковіча будуць судзіць у Ленінскім судзе за расклейку налепак з заклікам прыйсьці сёньня на Кастрычніцкую плошчу – гэта цяпер лічыцца арганізацыяй несанкцыянаванай акцыі – а Міколу Ільіна будуць таксама судзіць у Ленінскім судзе, але Магілёва, за дробнае хуліганства. Іх сябры лічаць, што гэтыя затрыманьні ёсьць прэвэнтыўнай мерай уладаў, якія баяцца масавай акцыі ў дзень абвяшчэньня вынікаў галасаваньня.