Роўна а 2-й гадзіне ночы на экранах у Палацы Рэспублікі зьявіліся вынікі галасаваньня на рэфэрэндуме ў Віцебскай вобласьці, якая перадала зьвесткі апошняй – 88 адсоткаў прагаласавала “за”, а неўзабаве ў залю прэсавых канфэрэнцыяў пад фанфары ўвайшла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Агучыўшы зьвесткі па рэгіёнах, яна перайшла да галоўнага:
(Ярмошына: ) “Узяло ўдзел у выбарах 6 мільёнаў 269 тысячаў 123 чалавекі, або 89,73%. Прагаласавала “за” 5 мільёнаў 400 тысячаў 682 чалавекі, або 77,3% па Рэспубліцы Беларусь”.
Дадам, што гэтыя 77 адсоткаў Цэнтарвыбаркам налічыў ад агульнай колькасьці выбарцаў, а не ад тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі. Для таго, каб зьмяніць Канстытуцыю, трэба было набраць больш за 50 адсоткаў галасоў усіх выбарцаў. Паводле Цэнтрвыбаркаму, гэты мінімум перавышаны больш як у паўтары разы. Лідзія Ярмошына паведаміла, што “інфармацыя прэзыдэнту даведзеная”.
(Ярмошына: ) “Вы ведаеце, я думаю, што гэтыя лічбы ёсьць пераканаўчай перамогай. І вы не забывайцеся, што прэзыдэнцкія выбары – гэта адно, а пытаньне рэфэрэндуму – гэта зусім іншае. Усё ж такі гэта ня выбары”.
Спадарыня Ярмошына дадала, што гэтыя зьмены ў Канстытуцыі маюць лёсавызначальны характар:
(Ярмошына: ) “Насельніцтва цудоўна ацэньвае, як важны гэты рэфэрэндум – хаця б нават для стабільнасьці краіны ў найбліжэйшыя паўтара гады, то бо да прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта найперш неабходнасьць”.
Пры канцы прэсавай канфэрэнцыі я нагадаў пра грубыя парушэньні Выбарчага кодэксу падчас агітацыі за рэфэрэндум і спытаўся, ці лічыць Лідзія Ярмошына гэтую перамогу “элегантнай”. Яна пагадзілася з такой фармулёўкай, якую Аляксандар Лукашэнка ўжыў у 2001 годзе наконт прэзыдэнцкіх выбараў, і дадала:
(Ярмошына: ) “Па-першае, наўпроставай агітацыі “за” не было. Ішло пытаньне ды ўвесь час ішла агітацыя ЗА Беларусь, за росквіт.
Калі б гэтага рэфэрэндуму не было, яго варта было б прыдумаць, таму што ён як ніколі ў гэтыя дні згуртаваў нацыю і, можа быць, даў урок патрыятызму нашай моладзі”.