Аб тым, якія вынікі падлікаў у іх атрымаліся, распавядае давераная асоба спадара Гаўруцікава Алена Фаміна:
(Фаміна: ) “Толькі што прынесьлі пратаколы з трох шпіталяў, і там такія лічбы: 2, 3, 2, 3 і 180. Або лічбы: 5, 1, 9, 1 і 99. Гэта такая колькасьць галасоў за кандыдатаў! Старшыні самі лічылі, нікога з камісіяў блізка не падпускалі. Вось і атрымалася: 2, 3 — і адразу 180! Хіба такое бывае?!”
Cамыя вялікія лічбы, як патлумачыла спадарыня Фаміна — гэта нібыта колькасьць тых, хто ў анкалягічным шпіталі ды радзільным доме прагаласаваў за кандыдата ад улады Аляксандра Гудкова.
Падобную карціну падзелу галасоў выклалі й давераныя асобы Канстанціна Смолікава: з наяўных пратаколаў вынікае, што найбольшым даверам у пацыентаў Чыгуначнага шпіталю карыстаецца таксама кандыдат ад улады Сяргей Сямашка.
Аляксей Гаўруцікаў ды Канстанцін Смолікаў зьбіраюцца патрабаваць перагляду вынікаў галасаваньня на закрытых участках. Паводле іхных словаў, тое, што вынікі падводзіліся аднаасобна старшынямі, гатовыя пацьвердзіць амаль усе сябры участковых выбарчых камісіяў.