Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зубраўца” затрымалі за распаўсюд налепак з заклікам прыйсьці 18 кастрычніка на мітынг


Любоў Лунёва, Менск Актывіста моладзевага руху “Зубр” Аляксея Ляўковіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі за расклейку налепак з заклікам прыйсьці а шостай вечара 18 кастрычніка на Кастрычніцкую плошчу Менску абмеркаваць вынікі галасаваньня.

Студэнта Аляксея Ляўковіча трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі Ленінскага раёну Менску. У заплечніку Аляксея знайшлі каля сотні налепак з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 18 кастрычніка а шостай вечара. На юнака склалі пратакол паводле 167 артыкулу (заклік удзельнічаць у вулічнай акцыі, на якую няма дазволу ўладаў). 18 кастрычніка Аляксея будуць судзіць як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Прэсавы сакратар руху “Зубр” Аляксандар Атрошчанкаў перакананы, што затрыманьне распаўсюдніка налепак сьведчыць пра тое, што ўлады баяцца масавай акцыі ў цэнтры сталіцы ў дзень абвяшчэньня вынікаў галасаваньня.

(Атрошчанкаў: ) “Улады робяць усё магчымае, каб апазыцыя ня здолела арганізаваць масавай акцыі. Можна дакладна казаць, што затрыманьне Аляксея Ляўковіча — прэвэнтыўная мера ўладаў”.

Аляксея Ляўковіча да суду будуць трымаць у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG