Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральніца з Азэрбайджану: “Мы ўдзельнічалі ў незалежным апытаньні пасьля галасаваньня: “супраць” — 70%, 30% — “за”


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак На наваполацкіх выбарчых участках апошнім днём рэфэрэндумнага маратону пануюць спакой і цішыня. Раней падобныя кампаніі суправаджаліся песьнямі грамадзянскага гучаньня, сёньня ж на ўчастках, якія я наведаў, музыкі не чуваць, і выбарцы ў суворым маўчаньні ідуць да скрыняў.

Яшчэ адна адметнасьць сёлетняй кампаніі — адсутнасьць дакладных зьвестак пра папярэдняе галасаваньне. Ніякай інфармацыі на гэты конт атрымаць не ўдалося, але па неафіцыйных зьвестках на 25-й гарадзкой акрузе, дзе балятуецца вылучэнец Беларускага Народнага Фронту Васіль Главацкіх, гэтая лічба сягае 20%. Абставіны, пры якіх адбывалася папярэдняе галасаваньне, люструе аповед маладой навапалачанкі:

(Спадарыня: ) “Я выкладчыца ў школе. Нам загадалі прагаласаваць датэрмінова, я пайшла на свой участак, і калі падыходзіла да скрыні для галасаваньня, каб пакінуць свой бюлетэнь, не заўважыла на скрыні ні пячаткі, ні наклеенага ліста з подпісамі сябраў камісіі”.

Дадамо, што галасавала навапалачанка 15 кастрычніка ў 18.45 вечара, на 4-м участку 25-й выбарчай акругі.

Ну а што ў такім выпадку заўважылі нашыя замежныя госьці? Вось што мне сказала сёньня назіральніца з Азэрбайджану Шахла Ісмаілава, зь якой я сустрэўся на адным з выбарчых участкаў:

(Ісмаілава: ) “Маюцца такія правапарушэньні, як зрываньне плякатаў, у дзень выбараў мы бачылі толькі плякаты Лукашэнкі ў памяшканьні для галасаваньня. Я асабіста абураная абсалютна аднабаковай агітацыяй па тэлебачаньні: увесь час ідуць адны і тыя ж кліпы з варыянтамі “за”, варыянт “супраць” наагул не абмяркоўваецца. Неймаверна вялікі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова. У нас ёсьць зьвесткі пра тое, што студэнтаў заганялі на ўчасткі ў дні датэрміновага галасаваньня, пагражаючы прэсінгам па дыплёме й разьмеркаваньні. Мы таксама ўдзельнічалі ў незалежным апытаньні пасьля галасаваньня, і прапорцыя прыкладна такая: “супраць” — 70%, 30% — “за”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG