Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзай лідэрам аўганскіх выбараў пасьля падліку 5% галасоў


КАБУЛ. Пераходны прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай займае першае мейсца пасьля падліку 5% бюлетэняў з прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся ў гэтай краіне тыдзень таму. Паводле прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркаму другое месца займае былы міністар адукацыі Юнус Кануні, а трэцяе генэрал Абдул Рашыд Дастум. Першыя ў гісторыі Аўганістану свабодныя выбары прайшлі без эскаляцыі гвалту, аднак у Цэнтарвыбаркам былі накіраваныя шмат скаргаў пра парушэньні ў часе перадвыбарчай кампаніі і галасаваньня. Цяпер гэтыя скаргі разглядае адмысловая камісія, у склад якой уваходзяць міжнародныя экспэрты.
XS
SM
MD
LG