(Спадарыня: ) “Не, ня ўпэўнена на 100 працэнтаў. Усё ілгуць, робяць адно, а гавораць іншае”.
(Спадарыня: ) “Так складваецца сытуацыя, што ўжо ні ў што ня верыш”.
(Спадар: ) “Ня ўпэўнены, мне здаецца, усё залежыць ад начэй. Усё на самой справе адбываецца ноччу, днём усё выглядае больш-менш прыстойна, а што адбываецца ноччу – невядома”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ўпэўнены Вы, што Ваш голас будзе падлічаны правільна?”
(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, такіх рэчаў я ня ведаю”.
(Спадар: ) “У гэтым у прынцыпе на 100 працэнтаў быць упэўненым немагчыма. Гэта ўжо дзейнасьць іншых органаў”.
(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, але спадзяюся, што падлічаць правільна. Спадзяемся на гэта”.
(Спадарыня: ) “Усё роўна, што вырашылі – так і будзе. Нашы галасы, кожны голас, не вырашае”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што так, у нас уся палітыка праводзіцца правільная”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што справядліва будуць падлічваць”.

(Спадарыня: ) “Ня вельмі. Усялякія чуткі. Стаяць там назіральнікі, ёсьць людзі. Мы ня можам не давяраць людзям”.
(Спадар: ) “Так, там камісія дастаткова надзейная. Настаўнікі школьныя”.
(Спадарыня: ) “Я не сумняюся ані колькі”.
(Карэспандэнт: ) “А на чым гэта ўпэўненасьць грунтуецца?”
(Спадарыня: ) “На справядлівасьці, сумленнасьці нашых органаў”.
(Спадарыня: ) “Майго голасу няма, таму што супраць усіх мы прагаласавалі, і супраць рэфэрэндуму”.
(Спадарыня: ) “Будзе бачна”.
(Карэспандэнт: ) “Вы толькі што прагаласавалі, а ці ўпэўнены Вы, што Ваш голас будзе падлічаны правільна?”
(Спадар: ) “Я ў гэта ня веру, ня веру й ня веру. Тысячу разоў магу паўтарыць “Ня веру”, бо тое, што робіцца ў нас – пра якую праўду казаць можна?”
(Спадар: ) “Не, ня ўпэўнены, таму што ўсё робіцца дзеля таго, каб адзін чалавек застаўся пры ўладзе”.
(Спадар: ) “Падлічаць ня так, як я прагаласаваў”.
(Спадар: ) “Я не давяраю Лукашэнку і яго рэжыму”.
(Спадарыня: ) “Ня ўпэўненая, мне не падабалася прапаганда, якая была да выбараў. Прымушалі настаўнікаў, каб яны прасілі бацькоў галасаваць датэрмінова. Я вельмі абураная”.
(Студэнт: ) “Не, таму што мяне прымусілі прагаласаваць датэрмінова”.
(Спадар: ) “Канешне, не. Як заўсёды, а хто верыць?”
(Спадарыня: ) “Вынікі галасаваньня пакажуць, правільна падлічылі ці няправільна”.