ЛЁНДАН. Брытанскія сілы ў Іраку могуць быць перадыслякаваныя ў Багдад, каб замяніць амэрыканскіх вайскоўцаў, якія вядуць наступ на Фалуджу. Брытанскія СМІ паведамілі, што пераведзеныя на некаторы час ў Багдад могуць быць 650 брытанскіх вайскоўцаў. Брытанскае міністэрства абароны запярэчыла інфармацыі, нібыта брытанцы ў Багдадзе пяройдуць пад амэрыканскае камандаваньне. Асноўныя брытанскія сілы разьмешчаныя на поўдні Іраку і маюць сваю штабкватэру ў Басры.