Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр выступіў у Вашынгтоне з заявай адносна выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі


Сяргей Навумчык, Прага “Мяркуючы па пастаянных і сур’ёзных парушэньнях правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі, мы сур’ёзна сумняемся, што выбары ў Беларусі будуць адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам”.

Камэнтуючы ўмовы ўдзелу ў выбарах прадстаўнікоў апазыцыі, прадстаўнік Дзярждэпартаманту адзначыў:

“Улады адмовіліся рэгістраваць прыблізна 40 адсоткаў кандыдатаў у дэпутаты. Гэтыя адмовы грунтаваліся, у асноўным, на нязначных альбо толькі меркаваных парушэньнях ў дакумэнтацыі кандыдатаў, і яны былі прадузята прымененыя да кандыдатаў ад апазыцыі”.

Рычард Баўчар заявіў, што кіраўніцтва Беларусі ігнаруе заклікі міжнароднай супольнасьці забясьпечыць дэмакратычныя ўмовы правядзеньня выбараў і рэфэрэндуму:

“ЗША і Эўразьвяз неаднаразова зьвярталіся да беларускіх уладаў з прапановай выконваць міжнародныя стандарты ў правядзеньні выбараў і рэфэрэндумаў. Беларускія ўлады ня выканалі абяцаньняў, што да мінулых рэфэрэндумаў і выбараў, і, згодна з інфармацыяй АБСЭ, цяперашняя кампанія праходзіць з парушэньнямі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG