На Кастрычніцкую плошчу 16 кастрычніка выйшлі 12 актывістаў “Маладога фронту” з чорнымі павязкамі на рукавах. Стаўшы ў шэраг, хлопцы й дзяўчаты разгарнулі сёньняшні нумар “Советской Белоруссии”, з надпісам на першай паласе – “Прагаласуйце!”, і сталі рабіць выгляд, што ўважліва чытаюць. Удзельнікі акцыі таксама трымалі чырвона-зялёныя сьцяжкі з надпісамі “НЕ” і “Жыве Беларусь”. Арганізатар акцыі Зьміцер Дашкевіч так патлумачыў яе мэту:
(Дашкевіч: ) “Мы сёньня напярэдадні дня выбараў выйшлі з чорнымі стужачкамі на рукавах, таму што нас хвалюе лёс Беларусі. Насамрэч, гэта можа стацца апошнім днём у гісторыі нашай краіны, калі мы жывем хоць у нейкай свабодзе”.
А вось, што казалі іншыя ўдзельнікі акцыі:
(Дзяўчына : ) “Усё робіцца для таго, каб данесьці да людзей, што мы супраць, што мы жадаем жыць свабодна, у волі й незалежнасьці”.
(Юнак: ) “Мы супраць рэфэрэндуму, нас цікавіць лёс краіны, нам жыць у гэтай краіне, таму мы супраць зьменаў у Канстытуцыі”.
Акцыя працягвалася прыкладна 20 хвілінаў і скончылася спакойна.
А раніцай на менскую плошчу Перамогі выйшлі 6 маладафронтаўцаў з партрэтамі Лукашэнкі, на якіх было напісана, што гэты чалавек – цар і Бог. Яны зачыталі сатырычны зварот, у якім прапанавалі Лукашэнку ня траціць грошы на рэфэрэндумы, а адразу абвясьціць сябе каралём.
Таксама невядомая моладзевая ініцыятыва празь інтэрнэт і SMS-паведамленьні заклікала моладзь выйсьці 16 кастрычніка ўвечары ў цэнтар розных беларускіх гарадоў з чорнымі павязкамі на рукавах і такім чынам прадэманстраваць свае адносіны да рэфэрэндуму.