ІСЬЛЯМАБАД. Цела кітайскага закладніка, які памёр у часе спробы ягонага вызваленьня ў пакістанскай правінцыі Вазірыстан, было сёньня адпраўленае на Радзіму на борце пакістанскага самалёту. Ванг Пэнг, кітайскі інжынэр, працаваў пры пабудове дамбы і быў выкрадзены на мінулым тыдні. У часе апэрацыі па ягоным вызваленьні ён быў сьмяротна паранены. Паводле пакістанскіх уладаў, усе пяць захопнікаў, у тым ліку тры ўзбэкі, былі забітыя ў часе апэрацыі. Мяркуецца, што яны належалі да групоўкі Абдулы Мэхсуда. Міністэрства ўнутраных справаў Пакістану паабяцала, што гарантуе бясьпеку кітайскім рабочым.