У чацьвер група моладзі хадзіла па кватэрах і апытвала жыхароў: ці ўдзельнічалі яны ў датэрміновым галасаваньні, як галасавалі, а калі ня ўдзельнічалі, дык як зьбіраюцца галасаваць? Паводле Аляксея Салея, ён з напарнікам апытаў 25 чалавек, зь якіх 5 ужо прагаласавалі.
Сёньня раніцай яго забралі ў міліцыю з надуманым тлумачэньнем: нібыта ў Менску зьдзейсьнены рабунак, скрадзены мабільныя тэлефоны, а на спадара Салея паступіла інфармацыя, што ён быццам бы прадае затанна дарагія тэлефоны. У пастарунку знаходзіліся людзі ў цывільным — нібы са сталіцы з аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Пасьведчаньні свае яны, аднак, не паказалі і не назваліся.
Аляксея Салея пасадзілі ў міліцэйскую машыну і аб’ехалі зь ім дзесяцёх чалавек, якія ажыцьцяўлялі экзыт-пол, у іх спраўдзілі мабільныя тэлефоны і ў некаторых прагледзелі тэлефонныя кніжкі. Для працы ім выдалі па два мабільныя тэлефоны. Цяпер “органы” маюць іхнія нумары. У нядзелю, калі апытаньне выбаршчыкаў будзе адбывацца на выхадзе з участкаў, “органы” змогуць адразу атрымліваць інфармацыю аб выніках, праслухоўваючы тэлефоны тых, хто будзе ажыцьцяўляць экзыт-пол.