Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта цяпер будзе вызначаць палітыку ў сфэры імпарту рыбы ўсіх відаў


Юлія Шарова, Менск Адпаведныя дэкрэт і ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Раней Упраўленьне справаў адказвала толькі за імпарт акіянічнай рыбы й морапрадуктаў — вызначала найперш імпартныя квоты ды распараджалася ліцэнзіямі.

Цяпер пад кантроль кіраўніцтва справамі прэзыдэнта трапляюць фірмы, што ўвозяць у Беларусь любую рыбу. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні з нагоды падпісаньня дэкрэту №9, у краіну ўвозіцца “шырокі асартымэнт рыбы, пакіданьне якога па-за кантролем не спрыяе… палітыцы забесьпячэньня насельніцтва рэспублікі якаснымі й бясьпечнымі прадуктамі.

Старшыня аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што дзяржава папросту вырашыла канчаткова манапалізаваць імпарт гэтага высокапрыбытковага тавару:

(Заіка: ) “Мы імпартавалі рыбы на 80 мільёнаў даляраў, а прадавалі яе за 200 ужо. Больш за 100 мільёнаў даляраў — гэта той прыбытак, які давала рыба. Пасьля гэтага і зьявілася такая ініцыятыва Кіраўніцтва справаў займацца рыбай. Рыба — гэта тавар, які спажываецца з ростам прыбыткаў, пэрспэктыўны тавар, які будзе павялічваць сваю долю ў сямейных бюджэтах. Таму тут усё слушна робіцца для таго, каб зарабляць грошы добрыя”.

Са словаў экспэрта, ёсьць яшчэ некалькі групаў такіх высокапрыбытковых тавараў, якія Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта пакуль папросту не пасьпела ўзяць пад кантроль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG