Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне ўлады ўжо падрыхтавалі вынікі галасаваньня – сьцвярджае кандыдат апазыцыі Алег Тычына


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Кандыдат зь Віцебшчыны Алег Тычына гаворыць, што яму ўжо вядомыя вынікі галасаваньня па ягонай акрузе — такія зьвесткі прыходзяць зь Лепельскага гарвыканкаму.

Паводле словаў Алега Тычыны, які балятуецца па Лепельскай выбарчай акрузе №23, за яго прагаласуюць каля 20% выбарцоў, а за ягонага канкурэнта, кандыдата ад улады, Рамана Унучку — 68,8%, астатнія галасы дастануцца пастару мясцовай Эвангельскай царквы Георгію Салаўёву ды кандыдату ад БСДП “Народная грамада” Аляксею Габрыелю. Што да пытаньня рэфэрэндуму, то адказаць “так” мусяць ня менш як 80–85% выбарцаў.

Спадар Тычына кажа, што гэтыя лічбы яму паведаміў адзін з супрацоўнікаў гравыканкаму, які, у сваю чаргу, пачуў пра “разнарадку” ад сябраў акруговай камісіі.

Ініцыятыўнае група спадара Тычыны правяла апытаньне выбарцаў на розных участках, і высьветлілася, што больш як палова тых, хто ўжо датэрмінова прогаласаваў, аддалі свае галасы менавіта за кандыдата Алега Тычыну. Аднак людзі выказваюць сумневы, што выбарчыя камісіі зафіксуюць сапраўдныя лічбы, а ня тыя, якія будуць патрэбныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG