Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША абвяргае перадачы Беларускага тэлебачаньня


Юры Сьвірко, Менск У пятніцу амбасада Злучаных Штатаў у Менску распаўсюдзіла заяву з нагоды шэрагу праграмаў, паказаных нядаўна па Беларускім дзяржаўным тэлебачаньні, мэтай якіх было ў нэгатыўным сьвятле прадставіць паводзіны супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады, што працуюць на Беларусі. На гэтыя телеперадачы спасылаецца й спэцыяльны выпуск газэты “Советской Белоруссии”, які ў пятніцу яшчэ дастаўляецца ўсім жыхарам краіны.

Амбасада ЗША адкідвае абвінавачаньні, выказаныя ў праграме “Ў цэнтры ўвагі”, дзе сьцьвярджалася, што амэрыканскія супрацоўнікі займаліся ў Беларусі недастойнай, незаконнай ці падрыўной дзейнасьцю. “Відавочна, што гэтыя тэндэнцыйныя праграмы рабіліся дзеля таго, каб стварыць скажоны і адмоўны імідж Злучаных Штатаў, настроіць народ Беларусі супраць ЗША, іх народу і палітыкі”, — адзначае амбасада ЗША ў Менску й дадае, што Злучаныя Штаты вітаюць крытыку і адкрыты дыялёг, аднак інсынуацыі ды напад на годнасьць амэрыканскіх дыпляматаў абсалютна непрымальныя.

Амбасада заяўляе, што выступае за разьвіцьцё моцных сяброўскіх сувязяў паміж дзьвюма краінамі, і падкрэсьлівае: “Супрацоўнікі амбасады заўсёды паводзілі й будуць паводзіць сябе з пачуцьцём прафэсійнай і ўласнай годнасьці і ў адпаведнасьці з законамі Злучаных Штатаў і Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG